BE RU EN

Украінскія вайскоўцы знішчылі буйныя склады боепрыпасаў акупантаў у Херсонскай і Харкаўскай абласцях

  • 16.05.2022, 19:50

Акупанты размясцілі іх у Ізюме і Давыдавым Бродзе.

Украінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па складах боепрыпасаў расейскіх вайскоўцаў. Акупанты размясцілі іх у Ізюме Харкаўскай вобласці і Давыдавым Бродзе Херсонскай вобласці.

Пра гэта піша РБК-Украина са спасылкай на Facebook-старонку Генеральнага штаба УСУ.

«У выніку агнявога пашкоджання Сіламі абароны варожых складоў, якія размяшчаліся ў горадзе Ізюм, знішчаны значны запас боепрыпасаў», - піша прэс-служба Генштаба.

Таксама агнявое пашкоджанне было нанесенае і па складзе ў раёне населенага пункта Давыдаў Брод. Падчас атакі быў знішчаны значны запас боепрыпасаў.

Апошнія навіны