BE RU EN

Людміла Дзянісава расказала пра нечалавечыя зверствы рашыстаў ва Украіне

  • 16.05.2022, 19:38

Шакавальныя факты.

Амбудсмен Людміла Дзянісава падрабязна распавяла Алесі Бацман пра нечалавечыя зверствы расейскіх фашыстаў ва Украіне.

Галоўнае:

«Расейцы столькі забілі людзей пад Кіевам і столькі катавалі, што кроў не прайшла ў зямлю - так і стаяла халадцом. Яны жылі, елі, пілі, спраўлялі патрэбу там, дзе мучылі ўкраінцаў. Я глядзела на равы з целамі людзей у Кіеўскай вобласці, гэта жудасна...

Мы атрымалі 33 000 званкоў пра дапамогу на гарачую лінію, мы шукаем 16 тысяч людзей. Былі званкі: «Як мне далей жыць, калі я цяжарная ад орка?». Ва Украіне ўжо шмат дзяўчынак падлеткаў, якія зацяжарылі пасля згвалтавання расейскімі жаўнерамі. Псіхолагам, якія прымаюць званкі ад пацярпелых у Кіеўскай вобласці, ужо самім патрэбны псіхолагі і псіхіятры».

Распавяла, перад якім выбарам аказваюцца дзяўчынкі і жанчыны, якія зацяжарылі з прычыны згвалтаванняў ад расейскіх фашыстаў. Хтосьці вырашаецца пакінуць дзіця, у кагосьці ўзнікаюць вялікія праблемы, каб своечасова зрабіць аборт, бо ў такіх краінах, як, напрыклад, Польшча, аборты забароненыя.

Падрабязна расказала пра 11-гадовага хлопчыка, якога 10 гадзін запар гвалтавалі на вачах у прывязанай да крэсла маці. Распавяла, колькі ўжо забіта ўкраінскіх дзяцей, але гэта толькі тое, што палічана, насамрэч смерцяў нашмат больш. А колькі дзяцей застануцца маральнымі калекамі, бо атрымалі наймацнейшую псіхалагічную траўму, і гэта зараз немагчыма палічыць.

«Сэксуальны гвалт украінскіх жанчын і дзяцей - зброя расейскага войска. Гэта генацыд. Расейскі жаўнер не спыняецца - гвалтуе ўсіх. Гэта мужчыны, пажылыя людзі, маладыя дзяўчынкі і хлопчыкі, гэта цэлыя сем'і. Гвалцяць украінцаў маладыя салдаты Расеі 20-25 гадоў, якія нарадзіліся пры пуціне і выхаваныя яго прапагандай. І яны чыняць свае злачынствы публічна.

16-гадовую цяжарную дзяўчыну і яе 78-гадовую бабулю расейскія фашысты гвалтавалі адначасова.

У Бучы асноўная маса злачынстваў, расстрэлаў, катаванняў адбыліся там, дзе стаялі бураты і кадыраўцы. Палонныя бураты прасілі ў мяне салодкага.

Жудасных гісторый будзе яшчэ больш пасля вызвалення Марыупаля, Ізюма, Херсона і Данецкай і Луганскай абласцей. Свет павінен ведаць пра зверствы расейскіх фашыстаў і мы будзем пра гэта расказваць, каб узмацняць санкцыйны ціск на расейскую эліту.

Кожны дзень мы прачынаемся з надзеяй, што пуцін застрэліўся ў сябе ў бункеры. Такіх людзей, як ён, не павінна быць на Зямлі»

Апошнія навіны