BE RU EN

Сыну бізнэсоўца Вайцяховічу далі два гады калоніі за пратэсты

  • 16.05.2022, 18:56

Яго затрымалі на мяжы, калі ён ехаў на пахаванне бацькі.

У Менску 16 траўня абвясцілі прысуд Іллі Вайцяховічу, якога судзілі за ўдзел у акцыі пратэсту.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым паводле часткі 1 артыкула 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і прызначыў два гады калоніі, паведаміла рэдакцыі «Зеркало» інфармаваная крыніца.

Нагадаем, пра затрыманне Іллі Вайцяховіча медыя паведамілі 16 студзеня — на наступны дзень пасля таго, як адбылося пахаванне кіраўніка бізнэс-інкубатара сельскага прадпрымальніцтва «Камарова» Эдуарда Вайцяховіча. Крыніцы казалі, што малады чалавек якраз ехаў на пахаванне. Але так на яго і не патрапіў - яго затрымалі на мяжы і даставілі на Акрэсціна. У СІЗА ён правёў чатыры месяцы.

Апошнія навіны