BE RU EN

Прэм'ер-міністр Галоўчанка і сын Лукашэнкі зляталі ў ААЭ

  • 16.05.2022, 18:35

Яны ляталі на сустрэчу з новым прэзідэнтам краіны.

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка і прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі (НАК) Віктар Лукашэнка наведалі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, каб сустрэцца з новым прэзідэнтам краіны шэйхам Мухамедам бен Заіда аль-Нахаянам, паведамляе навінавае агенцтва WAM.

Падчас сустрэчы Галоўчанка ад імя Аляксандра Лукашэнкі выказаў глыбокія спачуванні шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну і ўсяму эмірацкаму народу з нагоды смерці мінулага кіраўніка ААЭ шэйха Халіфы бен Заіда аль-Нахаяна, піша прэс-служба ўрада.

Прэм'ер-міністр таксама павіншаваў шэйха Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна з выбраннем на пасаду прэзідэнта ААЭ і выказаў надзею на плённы працяг беларуска-эмірацкага супрацоўніцтва.

Бакі таксама абмеркавалі шэраг напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння.

Апошнія навіны