BE RU EN

Анёл «Азоўсталі»: інтэрнэт уразіла фота ўкраінскага байца

  • 16.05.2022, 17:40

Гераічная барацьба «Азова» прадаўжаецца.

Баец палка «Азоў» Дзмітрый Казацкі апублікаваў фота, зробленае на тэрыторыі заблакаванага расейцамі завода «Азоўсталь» у Марыупалі. Уражальны здымак украінскага абаронцы з'явіўся ў Twitter.

Фота знятае сёння, 16 траўня, калі расейскія акупанты прадаўжаюць скідаць на марыупальскую цытадэль шматтонныя авіяцыйныя бомбы.

Сонечныя промні, якія рэдка пранікаюць ва ўкрыцці ўкраінскіх байцоў, асвятлілі галаву аднаго з іх, у той час як ён падобна Збаўцу на Крыжы развёў рукі ў бакі.

Апошнія навіны