Швэцыя канчаткова пастанавіла ўвайсці ў NATO
- 16.05.2022, 16:50
Улады Швэцыі падаюць заяўку на ўступленне ў Альянс.
Урад Швэцыі прыняў афіцыйную пастанову наконт сяброўства ў NATO. Швэцыя падае заяўку на ўваходжанне ў Альянс, заявіла прэм'ер-міністр краіны Магдалена Андэрсан.
Кіраўнік Еўракамісіі Шарль Мішэль у Twitter адрэагаваў на пастанову Швэцыі наконт NATO. Еўрапалітык адзначыў, што ўхваляе крокі ўлад краіны «на карысць калектыўнай бяспекі і абароны».
«Дзякуючы заяўцы Швэцыі на далучэнне да NATO разам са сваім стратэгічным партнёрам Фінляндыяй наша бяспека становіцца мацнейшай...», - напісаў кіраўнік ЕК.