BE RU EN

Фінска-літоўская кампанія Kesko Senukai сыходзіць з Беларусі

  • 16.05.2022, 16:12

Кампанія выходзіць са складу акцыянераў гандлёвай сеткі АМА.

Фінска-літоўская кампанія "Kesko Senukai" прыпыніла дзейнасць у Беларусі і выходзіць са складу акцыянераў гандлёвай сеткі краіны АМА, паведамляе zerkalo.io са спасылкай на літоўскі тэлеканал LRT.

Продаж долі кампаніі ў АМА плануецца скончыць найбліжэйшым часам. Усе гандлёвыя стасункі з беларускай сеткай былі спыненыя яшчэ ў красавіку.

Акрамя таго, кампанія прыпыніла куплю расейскіх і беларускіх тавараў. Прычына такой пастановы - расейскае ўварванне ва Украіну.

Апошнія навіны