BE RU EN

Алімпійскія гульні 2026 і 2028 не пакажуць у Беларусі

  • 16.05.2022, 15:20

Наша краіна і РФ не змогуць атрымаць правы на трансляцыю Гульняў.

Міжнародны алімпійскі камітэт не дапусціў Беларусь і Расею да ўдзелу ў тэндэры на набыццё тэлевізійных правоў на паказ Алімпійскіх гульняў 2026 і 2028 гадоў. Пра гэта паведамляе zerkalo.io са спасылкай на прэс-службу МАК.

Паколькі Беларусь і РФ не змогуць удзельнічаць у тэндэры, яны не атрымаюць права на трансляцыю Гульняў.

У 2026 годзе зімовыя Гульні прымуць Мілан і Карціна-д'Ампецца, летнія спаборніцтвы 2028 пройдуць у Лос-Анджэлесе.

28 лютага Міжнародны алімпійскі камітэт рэкамендаваў спартовым федэрацыям не дапускаць беларускіх (і расейскіх) спартоўцаў да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах. Гэта датычыцца і чыноўнікаў. Акрамя гэтага, МАК заклікаў федэрацыі не праводзіць свае спаборніцтвы на тэрыторыі Расеі і Беларусі праз вайну ва Украіне.

Апошнія навіны