BE RU EN

Беларуска ўзняла бел-чырвона-белы сцяг на вяршыню Эверэста

  • 16.05.2022, 14:54

Фотафакт.

Беларуска Лілія Яноўская ўзняла беларускі сцяг на Эверэст. Разам з дачкой Дар'яй у складзе каманды альпіністаў яна ўзнялася на самую высокую вяршыню свету 14 траўня.

«Мы неслі беларускі нацыянальны, украінскі і канадскі флагі ўсю дарогу», — напісала яна ў «Фэйсбуку». Гэтыя сцягі яны і разгарнулі на вяршыні. Са слоў Ліліі, яна верыць «у любоў, спачуванне і разуменне паміж людзьмі ў гэтым свеце. Любоў, праўда і свабода перамогуць».

Гэта ўжо не першая спроба беларускі скарыць Эверэст. Год таму яна была гатовая падняцца на вяршыню, але захварэла на каранавірус.

Апошнія навіны