BE RU EN

McDonald's абвясціў, што канчаткова пакідае Расею

  • 16.05.2022, 14:37

Раней кампанія закрыла рэстарацыі хуткага харчавання на тэрыторыі краіны-агрэсара.

Амерыканская сетка хуткага харчавання McDonald's заявіла, што канчаткова пакідае расейскі рынак, паведамляе Reuters.

Кампанія McDonald's абвясціла аб канчатковым выхадзе з Расеі. Раней кампанія закрыла рэстарацыі хуткага харчавання на тэрыторыі РФ. Цяпер яна заявіла, што шукае пакупніка на расейскі бізнэс.

Кампанія мае намер прадаць усе свае рэстарацыі McDonald's у Расеі мясцоваму пакупніку. Кампанія ініцыюе працэс «дэархізацыі» гэтых рэстарацый, што цягне за сабой забарону на выкарыстанне назвы, лагатыпа, брэндынгу і меню McDonald's, хоць кампанія захавае свае таварныя знакі ў Расеі», – гаворыцца ў прэс-рэлізе McDonald's.

Са слоў выканаўчага дырэктара McDonald's Крыса Кемпчынскі кампанія пайшла на такі крок, бо павінна была адрэагаваць на гуманітарны крызіс ва Украіне, які выклікала расейская агрэсія.

Апошнія навіны