BE RU EN

У Варшаве адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны 50-годдзю з дня нараджэння Аляксандра Кулінковіча

  • 16.05.2022, 14:36

Найлепшыя хіты гурта Neuro Dubel праспяваюць зоркі беларускай альтэрнатыўнай сцэны.

18 траўня ў Варшаве адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны 50-годдзю з Дня нараджэння легенды беларускага панк-рока — Аляксандра Міхайлавіча Кулінковіча, нязменнага лідара гурта Neuro Dubel.

Усе самыя найлепшыя хіты гурта заспяваюць 10 зорак беларускай альтэрнатыўнай сцэны:

Lavon Volski

Уладзімір Пугач (J:Морс)

Юрый Стыльскі (Дай Дарогу)

Дзяніс Тарасенка (РСП)

Znich

Алесь Дзянісаў (Dzieciuki)

Аляксандр Памідораў

Змяя

Lesley Knife (Gods Tower)

Алесь – Францішак Мышкевіч

Такога ў Варшаве яшчэ не было!

Канцэрт адбудзецца 18 траўня а 19:00 у Klub Remont (ul. Waryńskiego 12a, Warszawa).

Квіткі можна набыць па спасылцы.

Апошнія навіны