BE RU EN

Расейцы зноў спрабавалі прарвацца праз мяжу ў Сумскай вобласці

  • 16.05.2022, 11:41

Памежнікі далі бой акупантам.

Кіраўнік АВА Сумскай вобласці Украіны Дзмітрый Жывіцкі расказаў, што сёння а 07:00 была спроба прарыву дзяржаўнай мяжы на тэрыторыі Сумшчыны – акупанты адкрылі агонь па памежнай тэрыторыі Шосткінскага раёна з мінамётаў, гранатамётаў, кулямётаў і аўтаматаў. Аб гэтым ён напісаў на сваім Telegram-канале.

«Пад прыкрыццём агню на тэрыторыю вобласці спрабавалі зайсці варожыя дыверсійна-выведвальныя групы. Памежнікі далі бой расейцам, тыя ж адступілі за лінію дзяржаўнай мяжы», - расказвае Жывіцкі.

Апошнія навіны