BE RU EN

Загінуў камандзір роты батальёна Кастуся Каліноўскага

  • 16.05.2022, 13:27

Гэта здарылася падчас аперацыі вызвалення ўкраінскай вёскі ад расейскіх войскаў.

На вайне ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларус - добраахвотнік з батальёна імя Кастуся Каліноўскага Павел з пазыўным "Волат", паведамляе тэлеграм-канал "Батальёна Кастуся Каліноўскага".

Гэта здарылася падчас аперацыі вызвалення ўкраінскай вёскі ад расейскіх войскаў, Паўла смяротна паранілі. Яго спрабавалі выратаваць, але не паспелі давезці да лякарні.

«Волат» быў сапраўдным ваяром-легендай: быў ранены шмат разоў, але кожны раз Павел ашукваў смерць - і кожны раз вяртаўся ў шыхт, - пішуць у тэлеграм-канале батальёна.

- Ён не вельмі любіў здымацца, таму пасля яго не засталося шмат фота ці відэа. Але засталася памяць. Памяць тых, каго ён ратаваў у баях, хто абавязаны яго мужнасці сваім жыццём. Памяць ваяроў ягонага атрада, у якім ён быў стрыжнем і сэрцам. Памяць тых, каго ён абараняў», - напісалі ягоныя паплечнікі.

Апошнія навіны