BE RU EN

Энтані Блінкен: Пуцін толькі ўмацаваў незалежнасць Украіны і ўзмацніў Альянс

  • 16.05.2022, 10:45

Цяпер NATO мацнейшая, больш баяздольная і згуртаваная, чым калі-небудзь.

Поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну не дазволіла прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну дабіцца пастаўленых мэт. Пра гэта 16 траўня ў Twitter заявіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

"Прэзідэнт Пуцін пачаў гэтую жорсткую і нічым не справакаваную вайну, думаючы, што зможа знішчыць Украіну як незалежную краіну і падзяліць NATO. Замест гэтага ён толькі ўмацаваў суверэнітэт і незалежнасць Украіны. NATO стала мацнейшай, больш баяздольнай і згуртаванай, чым калі-небудзь", - напісаў Блінкен.

Апошнія навіны