BE RU EN

Расейскім хакеістам не дазволяць прывезці Кубак Стэнлі ў Расею

  • 16.05.2022, 10:16

НХЛ разарвала афіцыйныя стасункі з РФ.

Расейскім хакеістам не дазволяць прывезці Кубак Стэнлі ў Расею ў выпадку перамогі ў плэй-оф НХЛ.

Пра гэта «Матч ТБ» паведаміла крыніца, набліжаная да лігі.

- Шанцаў - нуль. НХЛ разарвала афіцыйныя стасункі з Расеяй, адмовілася ад трансляцый, закрыла расейскамоўную версію. Таму і Кубак Стэнлі прывезці ў Расею не дазволяць. Гэтая справа не толькі аднаго гульца, а афіцыйнае мерапрыемства лігі. НХЛ не будзе гэтым летам наносіць візіт у Расею ў сё1нняшняй палітычнай сітуацыі, – сказала крыніца.

У другі раўнд плей-оф выйшлі сем клубаў з расейцамі ў складзе.

Апошнія навіны