BE RU EN

У Венецыі актывісты захапілі палац расейскага алігарха

  • 16.05.2022, 9:47

Алігарх знаходзіцца пад санкцыямі.

У Венецыі актывісты левых сіл захапілі палац, якім зараз валодае расейскі мільярдэр, старшыня ўправы газавай кампаніі "Новатэк" Леанід Міхельсан. Алігарх знаходзіцца пад санкцыямі.

Пра гэта паведамляе "Радыё Свабода".

Арганізатары акцыі пайшлі на такі крок, паколькі Міхельсон, будучы ў дзясятцы найбагацейшых людзей Расеі, з красавіка знаходзіцца пад персанальнымі санкцыямі Вялікабрытаніі і Канады ў сувязі з вайной Расеі супраць Украіны.

Аднак у Італіі яго справы і маёмасць дагэтуль былі недатыкальныя.

Апошнія навіны