BE RU EN

У акупаваным Расеяй Данецку бунтуюць родзічы мабілізаваных

  • 15.05.2022, 21:59

РФ выкарыстоўвае аддзелы з "ДНР" у якасці гарматнага мяса.

У акупаваным расейцамі ўкраінскім Данецку бунтуюць родзічы мабілізаваных.

Як паведамляе censor.net, пра гэта расказаў дарадца мескага галавы Марыюпалю Пятро Андрушчанка.

"Настолькі моцная незадаволенасць, што з заўтрашняга дня "ДНР" устанаўляе асобныя дні для сустрэчы родзічаў з мабілізаванымі і яшчэ з мэгабюракратычнай працэдурай", - адзначыў дарадца.

Ён падкрэсліў, што "калі Расея - турма народаў, то яе бананавыя сатэліты - камера адзіночка".

Апошнія навіны