BE RU EN

Прэзідэнт Фінляндыі расказаў пра «сюрпрыз» у размове з Пуціным

  • 15.05.2022, 20:08

Саўлі Нііністэ асабіста расказаў кіраўніку Крамля аб намеры ўступіць у NATO.

Прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ расказаў пра "сюрпрыз" у размове з Уладзімірам Пуціным, калі паведамляў яму аб намеры Хельсінкі ўступіць у NATO. Ён адзначыў, што быў здзіўлены рэакцыяй кіраўніка Крамля, піша CNN.

"Сюрпрызам было тое, што ён (Пуцін - рэд.) успрыняў гэта спакойна", - сказаў Нііністэ, каментуючы ўчорашнюю размову з кіраўніком Крамля.

Паводле ягоных слоў, пастанова Расеі напасці на Украіну паказала, што Масква гатова ўварвацца ў незалежную суседнюю краіну. З гэтай прычыны Фінляндыя надумала засцерагчы сябе і падаць заяўку на ўступленне ў NATO.

Апошнія навіны