BE RU EN

Што адбываецца на галоўных франтах вайны ва Украіне?

  • 15.05.2022, 19:30

Аператыўная інфармацыя ад Генштаба УСУ.

Расея збіраецца кінуць ва Украіну свежыя сілы. На палігонах у Варонежскай, Белгарадскай і Растоўскай абласцях цяпер рыхтуюцца бязмала 2500 рэзервістаў. Іх плануюць накіраваць на тэрыторыю Украіны для ўдзелу ў вайне, гаворыцца ў вячэрняй зводцы Генштаба УСУ.

Расейскія падраздзяленні, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, нясуць значныя страты падчас наступу. На асобных кірунках укамплектаванасць упала менш чым на 20%, а пад Папаснай расейскія дэсантнікі нават аб'ядноўваюцца ў зводныя падраздзяленні з наймітамі прыватных вайсковых кампаній.

Расея інтэнсіўна абстрэльвае пазіцыі сіл абароны на Данбасе, спрабуючы ўстанавіць кантроль над свабоднай тэрыторыяй Данецкай і Луганскай абласцей. Каля Харкава сітуацыя супрацьлеглая - там расейцы вымушаныя абараняцца, каб не дапусціць выхад Узброеных Сіл Украіны да дзяржаўнай мяжы.

Асноўныя намаганні Расея засяродзіла на Ліманскім, Паўночнаданецкім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Курахаўскім кірунках.

Паўночнаданецкі кірунак. Баі прадаўжаюцца каля Ташкаўкі, а пад Бароўскім расейцы адступілі.

Бахмуцкі кірунак. Баі прадаўжаюцца ля Камышавахі.

Аўдзееўскі кірунак. Баі прадаўжаюцца ля Пяскоў і Новакалінава, Расея нясе страты.

Курахаўскі кірунак. Расея спрабуе наступаць пры падтрымцы артылерыі, але беспаспяхова.

У Марыупалі прадаўжаюцца масаваныя абстрэлы «Азоўсталі» з ужываннем артылерыі і авіяцыі.

У Запарожскай вобласці вораг абстрэльваў пазіцыі УСУ з рэактыўных сістэм залпавага агню, ствольнай артылерыі, мінамётаў.

На поўдні Украіны актыўных баявых дзеянняў сёння не было.

Апошнія навіны