BE RU EN

Генеральны сакратар NATO: Украіне па сілах перамагчы ў вайне супраць Расеі

  • 15.05.2022, 18:31

Планы Пуціна зазналі паразу.

Поспехі, якія прадэманстравала Украіна ў барацьбе супраць расейскай агрэсіі ад пачатку шырокамаштабнага ўварвання, паказалі, што Узброеныя сілы Украіны могуць перамагчы Расею ў вайне.

Краіне-агрэсару РФ не ўдалося ўвасобіць у жыццё свае першапачатковыя планы. Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг, піша Sky News.

«Украіна можа перамагчы ў гэтай вайне. Расеі не ўдалося выканаць свае першапачатковыя планы», – заявіў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу.

Ён падкрэсліў, што расейскім войскам не ўдалося захапіць Кіеў і Харкаў, а цяпер яны спрабуюць штурмаваць украінскія сілы на Данбасе - але без асаблівых поспехаў.

Апошнія навіны