BE RU EN

У Гомельскай вобласці вядзецца размінаванне

  • 15.05.2022, 17:38

Сапёры працуюць менавіта там, дзе раней базаваліся расейскія вайсковыя падраздзяленні.

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны паведамляе аб фіксаванні правядзення работ у размінаванні мясцовасці ў Беларусі. Сапёры працуюць у Гомельскай вобласці, менавіта там, дзе раней базаваліся расейскія вайсковыя падраздзяленні.

Генштаб УСУ паведамляе, што, паводле наяўных звестак, «прадаўжаецца вываз вайсковай тэхнікі і маёмасці Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі з тэрыторыі Беларусі». Але пры гэтым выглядае, што расейцы пакідаюць пасля сябе шмат небяспекі. Так, са слоў украінскіх экспэртаў, у Гомельскай вобласці фіксуецца правядзенне работ у размінаванні мясцовасці.

Апошнія навіны