BE RU EN

«Пакуль у краіне беззаконне, супраціў – наш абавязак»

  • 15.05.2022, 18:24

Яшчэ два беларускія палітвязні выйшлі на волю.

Палітвязні Зміцер Карабейнік і Рыгор Саладоўнікаў цалкам адбылі тэрмін і выйшлі на волю, паведамляюць ПЦ «Вясна».

Палітвязняў маладзечанцаў Змітра Карабейніка і Рыгора Саладоўнікава затрымалі 22 лістапада 2020 года. Іх абвінавацілі ў перакрыцці вуліцы Вялікі Гасцінец у Маладзечне з расцяжкай «Пакуль у краіне беззаконне, супраціў - наш абавязак».

31 сакавіка Змітру і Рыгору прысудзілі 1 год і 6 месяцаў «хіміі».

У канцы ліпеня 2021 года Карабейнік быў накіраваны для адбывання тэрміну ў папраўчую ўстанову №6, а Саладоўнікаў - у папраўчую ўстанову №17.

Днямі палітвязні выйшлі на волю.

Апошнія навіны