BE RU EN

Намеснік генеральнага сакратара NATO: Уварванне РФ страчвае тэмпы, Украіна можа выйграць вайну

  • 15.05.2022, 14:08

Мірча Джоане назваў два фактары перамогі.

Намеснік генеральнага сакратара Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы (NATO) Мірча Джоане перакананы, што Украіна можа выйграць вайну супраць Расеі дзякуючы мужнасці ўкраінскага народа і войска, а таксама дапамозе Захаду.

Пра гэта Джоане сказаў на брыфінгу ў рамках нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін-сябраў Альянсу ў Бэрліне.

Між іншым, з ягоных слоў, сёння кіраўнікі МЗС будуць засяроджваць увагу на апошніх падзеях ва Украіне.

«Жорсткае ўварванне Расеі страчвае тэмпы, і дзякуючы значнай падтрымцы хаўруснікаў і партнёраў на мільярды даляраў - вайсковай, фінансавай і гуманітарнай падтрымцы, мы ведаем, што дзякуючы мужнасці ўкраінскага народа і войска і з нашай дапамогай Україна можа выйграць гэтую вайну», - падкрэсліў Джоанэ.

Апошнія навіны