BE RU EN

У Запарожскай вобласці УСУ бязлітасна разбілі пазіцыі акупантаў

  • 15.05.2022, 11:40

Знішчана тэхніка і больш за паўсотні вайскоўцаў РФ.

На Запарожжы ўкраінскія вайскоўцы распляжылі пазіцыі расейскіх акупантаў. Абаронцы ліквідавалі 56 вайскоўцаў РФ і больш за 20 адзінак варожай тэхнікі. Пра гэта паведамляюць Сілы абароны Запарожскага краю.

«Падраздзяленні Запарожскай асобнай брыгады тэрытарыяльнай абароны працягваюць выконваць пастаўленыя задачы - вядуць абарончыя дзеянні, наносячы страты ворагу па ўсёй даўжыні лініі фронту ў зоне адказнасці», - гаворыцца ў паведамленні.

Агулам УСУ знішчылі:

56 чалавек асабовага складу, 18 параненыя;

8 баявых браніраваных машын;

10 аўтамабіляў;

4 мінамёты;

1 БПЛА.

Цяпер пад акупацыяй расейскіх войскаў застаюцца населеныя пункты Бярдзянскага, Мелітопальскага, Васільеўскага і Палогаўскага раёнаў (акрамя горада Арэхаў і горада Гуляйполе).

Яны абстралялі ўкраінскія пазіцыі з гелікоптэраў Ка-52, рэактыўных сістэм залпавага агню, ствольнай артылерыі, мінамётаў і буйнакаліберных кулямётаў і стралковай зброі. Украінскія абаронцы працягваюць стрымліваць наступ акупантаў.

Сітуацыя на Запарожжы

Нагадаем, байцы Узброеных сіл Украіны ў Запарожскай вобласці на асобных участках здолелі рушыць наперад і замацаваліся на новых рубяжах.

Расейскія акупанты баяцца ісці ў наступ на тэрыторыі Запарожскай вобласці і спрабуюць знайсці спосаб для вяртання дадому. Яны нават кладуцца ў лякарню Мелітопаля з «сур'ёзным» дыягназам - зашчамленне хрыбетніка. «Захварэлі» яны нібыта праз цяжкія бронекамізэлькі і просяць, каб іх вызвалілі ад удзелу ў баявых дзеяннях, бо не могуць ваяваць.

У Каменцы «другое войска свету» знявольвае ў турму сваіх вайскоўцаў, якія адмаўляюцца ваяваць, а ў былым куратніку паблізу пасёлка спальваюць загінулых на полі бою.

Апошнія навіны