BE RU EN

У якіх беларускіх банках выгадна купляць даляры, а ў якіх - еўра

  • 15.05.2022, 10:31

Абменнікі ўстанавілі курсы выходнага дня.

За працоўны тыдзень даляр і еўра на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы прыкметна ўпалі - да 2,5 рубля і 2,6 рубля адпаведна. Паглядзелі, якія курсы валют устанавілі абменнікі на выходныя. Самы выгадны для кліентаў банкаў курс продажу фінустановы даляра - 2,55 рубля, а еўра - 2,65 рубля, піша zerkalo.io.

Вышэй за ўсё курс продажу банкамі даляра - 2,61 рубля («Парытэтбанк»), а ніжэй за ўсё - 2,55 рубля («БСБ Банк», «Банк Рашэнне», «Прыёрбанк», «Цэптэрбанк»).

Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка могуць адрознівацца курсы валют.

Выгадней за ўсё здаваць амерыканскую валюту ў «Абсалютбанк», «БНБ-Банк - 2,521 рубля.

Самы высокі курс продажу банкамі еўра - 2,72 рубля («БСБ Банк»), а ніжэй за ўсё - у «БТА-Банк», «Прыёрбанк», «Цэптэрбанк») - 2,65 рубля.

Еўра больш выгадна здаваць у «Цэптэрбанк» — 2,63 рубля.

Расейскі рубель многія банкі прымаюць па 3,1 рубля за 100 расейскіх рублёў (Толькі «РРБ-Банк» - па 3 рублі).

Пры гэтым самы высокі курс продажу банкамі расейскага рубля - 3,999 рубля за 100 расейскіх рублёў («Парытэтбанк»), а самы нізкі - 3,9 рубля («РРБ-Банк», «Цэптэрбанк»).

Апошнія навіны