BE RU EN

Акупанты ўпершыню ўжылі супраць абаронцаў Марыупаля запальныя бомбы

  • 15.05.2022, 10:18

Відэафакт.

Расейскія войскі ўжылі супраць абаронцаў Марыупаля запальныя бомбы. Гэта ўпершыню з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ.

Пра гэта паведамляе дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка.

«Марыупаль. Азоўсталь. Зноў - з неба, мора, зямлі. Учора акупанты ўпершыню ўжылі супраць абаронцаў Марыупаля запальныя або фосфарныя бомбы (выснову пакінем спецыялістам)», - гаворыцца ў паведамленні.

У той жа час расейскія вайскоўцы сцвярджаюць, што ўжылі запальныя набоі 9М22С з тэрмітнымі пластамі, тэмпература гарэння якіх амаль 2,5 тысячы градусаў. Ліквідаваць узгаранне пры такіх тэмпературах амаль немагчыма.

Апошнія навіны