BE RU EN

Украіна трыумфальна перамагла на «Еўравізіі-2022»

  • 15.05.2022, 8:03

Kalush Orchestra са сцэны заклікалі выратаваць Марыупаль проста зараз.

У ноч з 14 на 15 траўня на сцэне арэны PalaOlimpico у Турыне адбыўся грандыёзны фінал песеннага конкурсу «Еўравізія-2022».

Змагацца за званне найлепшага выканаўцы выйшлі прадстаўнікі 25 краін - Чэхія, Румынія, Партугалія, Фінляндыя, Швейцарыя, Францыя, Нарвегія, Арменія, Італія, Гішпанія, Нідэрланды, Украіна, Нямеччына, Літва, Азербайджан, Бэльгія, Грэцыя, Ісландыя, Малдова, Швецыя, Аўстралія, Вялікая Брытанія, Польшча, Сербія і Эстонія.

Паводле вынікаў галасавання гледачоў і ацэнак журы «Еўравізіі» ў 2022 годзе выйграла Украіна і яе прадстаўнікі - гурт Kalush Orchestra з песняй Stefania.

Украінскі рэп-гурт з Калуша, Івана-Франкоўская вобласць, выканаў песню «Стэфанія».

У канцы выступу Kalush Orchestra са сцэны PalaOlimpico выгукнулі заклік аб выратаванні ўкраінскага горада Марыупаль ад блакады акупантаў РФ, а таксама людзей, якія зараз знаходзяцца на «Азоўсталі» ў зняволенні.

Апошнія навіны