На ўсходзе Украіны УСУ адбілі дзевяць атак акупантаў
- 14.05.2022, 22:03
Баі працягваюцца.
На працягу дня 14 траўня ў абшары адказнасці аперацыйна-тактычнай групоўкі "Усход" расейскія акупацыйныя войскі ўчынілі дзевяць атак, працягваюцца баі, паведамляе прэсавая служба Мінабароны Украіны.
Украінскія абаронцы знішчылі:
- асабовы склад - да 80,
- танкі - 3,
- БТР - 2,
- артылерыя - 1,
- мінамёты - 4,
- АТТ - 3,
- БЛА - 3.
Паводле звестак Пентагона ва Украіне цяпер ваююць прыкладна 105 расейскіх батальённа-тактычных груп (адна БТГр - 600-1000 вайскоўцаў), РФ павялічвае колькасць войскаў на Данбасе.