BE RU EN

Дарадца міністра МУС Украіны: Мы маем рэсурсы і перавагі над РФ, таму перамога неўнікнёная

  • 14.05.2022, 20:16

Украіна ўжо перамагла стратэгічна.

Украіна ўжо стратэгічна перамагла, аднак паўнамаштабная вайна, якую 24 лютага распачала РФ, яшчэ не закончаная. Украінскія вайскоўцы маюць шмат пераваг і рэсурсаў, таму перамога ўжо няўхільная. Пра гэта расказаў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Расціслаў Смірноў.

Ён растлумачыў, што вайна - гэта не толькі перадавая лінія, вайна таксама з`яўляецца барацьбой за рэсурсы. І мы, адрозна ад Расеі, атрымліваем неабходныя рэсурсы і дапамогу ад іншых краін.

"Стратэгічна мы ўжо атрымалі перамогу... Ёсць стратэгічны ўзровень, а ёсць тактычны. Бо вайна гэта не толькі пра, умоўна кажучы, перадавую лінію ды фронт, вайна - гэта, у тым ліку пра тылы, пра рэсурсы", - адзначыў Смірноў. .

Украіна мае магчымасць праводзіць мабілізацыю і ўжо мабілізавала войскі, мы атрымалі лэнд-ліз, увесь час атрымліваем рэсурсы, грашовую і вайсковую дапамогу ад іншых краін. Нашы рэсурсы папаўняюцца, а РФ толькі марнуе ўсё, што мае. Назапашваць новыя сілы, новую тэхніку і заручацца падтрымкай свету краіна-агрэсар не можа, сказаў дарадца міністра МУС.

Апошнія навіны