BE RU EN

У Беларусі ўвялі новы збор

  • 14.05.2022, 22:17

Што на гэты раз прыдумалі лукашысты?

У Беларусі ўвялі збор з продажу сырой айчыннай нафты на ўнутраным рынку. Гэта прадугледжана ўказам Лукашэнкі, піша zerkalo.io.

Указам "Аб зборы за рэалізацыю нафты" ў Беларусі ўвялі плату за айчынную сырую нафту, рэалізаваную як на экспарт, так і на ўнутраным рынку. Раней такія меры прымяняліся толькі да экспарту нафты і нафтапрадуктаў.

Плаціць збор будуць арганізацыі, якія здабываюць і рэалізуюць сырую нафту, здабытую ў Беларусі.

Указ распаўсюджваецца на кантракты, якія ўклалі з 1 снежня мінулага года.

Апошнія навіны