BE RU EN

Падбіты расейскі карабель «Усевалад Баброў» заўважылі ў Севастопалі

  • 14.05.2022, 21:26

Украінцы з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ змаглі знішчылі 13 караблёў/катараў РФ.

Судна тылавога забеспячэння «Усевалад Баброў» Чарнаморскага флоту Расеі, аб удары па якім раней заявілі ў Адэскай АВА, 14 траўня зайшло ў Севастопальскую бухту, паведамляе Крым.Рэаліі.

Паводле інфармацыі выдання, а 13:00 судна зайшло ў акваторыю Севастопальскай бухты і прайшло сваім ходам да месца стаянкі ў Сухарнай бухце.

12 траўня спікер Адэскай вайсковай адміністрацыі Сяргей Братчук заявіў, што дзякуючы дзеянням украінскіх абаронцаў у Чорным моры загарэўся расейскі карабель. Паводле ягоных слоў, гаворка аб судне тылавога забеспячэння «Усевалад Баброў». Расея дагэтуль не пацвердзіла і не зняпраўдзіла гэтую інфармацыю.

Паводле інфармацыі Генштаба УСУ, украінскія вайскоўцы з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ змаглі знішчылі 13 караблёў/катараў РФ.

Апошнія навіны