BE RU EN

Новая прэзідэнтка Вугоршчыны падтрымала ўступленне Украіны ў ЕЗ

  • 14.05.2022, 18:22

Каталіна Новак асудзілі пуцінскую агрэсію.

Новая прэзідэнтка Вугоршчыны Каталіна Новак асудзіла агрэсію Пуціна і падтрымала ўступленне Украіны ў ЕЗ. Пра гэта паведамляе «Уніян» са спасылкай на вугорскі партал навін Telex.

Падчас цырымоніі інаўгурацыі ў суботу, 14 траўня, Новак назвала 10 пунктаў, у якіх выкладзеная пазіцыя наконт расейскага ўварвання і стаўлення да Украіны.

"Мы асуджаем пуцінскую агрэсію, узброены напад на суверэнную дзяржаву. Мы назаўжды скажам "не" ўсім намаганням аднавіць Савецкі Саюз. Мы, вугорцы, хочам спакою тут і ў суседніх краінах, мы хочам супакою, а не вайны. Мы патрабуем расследавання і пакарання ваенных "злачынстваў", - гаворыцца ў пунктах ейнага выступу.

Апошнія навіны