BE RU EN

Суд Пастаўскага раёна аштрафаваў ксяндза на $285

  • 14.05.2022, 17:56

Анджэя Бульчака судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Суд Пастаўскага раёна аштрафаваў ксяндза Анджэя Бульчака на 960 рублёў (30 базавых адзінак) за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», паведамляе «Белсат».

Бульчак у сакавіку з'ехаў з Беларусі. Што менавіта паставілі ў віну ксяндзу, не ўдакладняецца. Анджэй Бульчак жыў у Беларусі 14 гадоў, на момант ад'езду працаваў пробашчам касцёла Езуса Міласэрнага ў Паставах.

Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», за апошні месяц паводле аналагічных спраў судзілі яшчэ некалькі каталіцкіх святароў у Віцебскай, Менскай і Магілёўскай абласцях. Так, ксяндза Ігара Лашука аштрафавалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». А да таго затрымлівалі ксяндзоў у Горках і Лынтупах. Звычайна прычынай разгляду ў судах былі выказванні святароў супраць вайны.

Апошнія навіны