BE RU EN

Навукоўцы назвалі просты спосаб умацаваць сэрца і сасуды

  • 14.05.2022, 17:04

Ён даступны ўсім.

Праслухоўванне ўлюбёнай музыкі спрыяе ахове сэрцава-судзіннай сістэмы ад пашкоджанняў, мяркуюць амерыканскія кардыёлагі.

Навукоўцам з Універсітэта штата Мэрыленд упершыню ўдалося давесці, што станоўчыя эмоцыі ад вясёлых мелодый садзейнічаюць пашырэнню крывяносных сасудаў і паляпшаюць кровазварот. У той жа час сумная музыка (напрыклад, цяжкі метал) прымушала крывяносныя сасуды звужацца і скарачаць крывацёк. Таксама спецыялісты раней давялі, што смех таксама карысны для сэрца.

Лекары правялі эксперымент, у якім выкарыстоўвалі ўльтрагукавы тэст у плечавой артэрыі на вызначэнне працы эндатэлію - паверхні крывяносных сасудаў - у адказ на шырокі спектр стымулаў, у тым ліку эмоцыі і лекі.

Высветлілася, што штодзённае паўгадзіннае праслухоўванне радасных, падбадзёрлівых музычных кампазіцый і песень цягам 6-8 месяцаў дазваляла на 26% павысіць кровазварот у сасудах. Дадатны фізіялагічны ўплыў музычнай тэрапіі палягаў і ў актыўнай выпрацоўцы ў мозгу рэчываў пад назовам эндарфіны, якія паднімаюць настрой і паніжаюць болевыя сімптомы.

Музычная тэрапія як такая выкарыстоўваецца ўжо гадоў 30, калі не даўжэй, вельмі шырока, у сотнях, калі не тысячах, цэнтраў ва ўсім свеце. Але ў шырэйшым кантэксце музыка выкарыстоўвалася для ўздзеяння на фізіялагічны стан арганізма спрадвеку.

Апошнія навіны