BE RU EN

Апублікаванае першае відэа эпічнага разгрому расейцаў на Северскім Данцы пад Белагораўкай

  • 14.05.2022, 13:20

Акупанты страцілі блізу 250 адзінак тэхнікі і да 1500 салдатаў і афіцэраў.

Дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка апублікаваў першае відэа грандыёзнага разгрому акупантаў на пераправе праз Северскі Данец каля сяла Белагораўка.

«Цягам трох дзён нашы хлопцы з 80, 79, 30, 58 і 17 танкавай брыгады зладзілі Сталінград і Курскую дугу адначасова!

Бязмозглыя расейскія генералы, слепа выконваючы загад Пуціна акружыць да 9 траўня хоць бы Лісічанск з Севераданецкам, пагналі на верную смерць тысячы сваіх салдатаў.

Паглядзіце на бездапаможнага расейскага салдата, які быў кінуты на забой і вымушаны ратавацца ўплыў.

За тры дні расейцы страцілі пад Белагораўкай блізу 250 адзінак тэхнікі і да 1500 салдатаў і афіцэраў!

Гэтая перамога нанесла шкоду расейцам у разы большую, чым усе ўдары па Чарнабаеўцы і павінна заслужана ўвайсці ў Залу Славы і Перамог Украінскага Войска», – напісаў Антон Герашчанка.

Апошнія навіны