BE RU EN

У Расеі заклікалі «дэнацыфікаваць» Польшчу адразу пасля Украіны

  • 13.05.2022, 20:49

Да агрэсіўных дзеянняў супраць Польшчы заклікалі ў Дзяржаўнай думе РФ.

У Расейскай Федэрацыі заклікалі паставіць Польшчу на першае месца ў чарзе на «дэнацыфікацыю» пасля Украіны. Гэта рэакцыя на нядаўнія заявы прэм'ер-міністра краіны Матэвуша Маравецкага аб ідэалогіі «расейскага свету».

Да агрэсіўных дзеянняў супраць Польшчы заклікаў старшыня камітэта Дзяржаўнай думы кантролю Алег Марозаў у асабістым Telegram-канале, паведамляе unian.net.

«Сваімі заявамі аб Расеі як «ракавай пухліне» і аб «кантрыбуцыі», якую мы павінны выплаціць Украіне, Польшча заахвочвае нас паставіць яе на першае месца ў чаргу на дэнацыфікацыю пасля Украіны», — напісаў чыноўнік.

Каментарый Марозава — гэта рэакцыя на нядаўні артыкул прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага. Ён параўнаў ідэалогію «расейскага свету» з камунізмам і нацызмам. Чыноўнік назваў яе «ракавай пухлінай», а Пуціна - «больш небяспечным, чым Гітлер і Сталін».

Нагадаем, прапанова «дэнацыфікаваць» Польшчу на манер Украіны - гэта прапанова развязаць поўнамаштабную вайну, прычым супраць краіны-сябра NATO. А згодна з пятай папраўкай, напад на аднаго прадстаўніка Альянсу расцэньваецца, як атака на ўсю арганізацыю.

Апошнія навіны