BE RU EN

Міністэрства інфармацыі прыпыніла дзейнасць двух выдавецтваў

  • 13.05.2022, 18:35

Дзейнасць выдавецтваў прыпыняецца з 16 траўня.

Міністэрства інфармацыі на тры месяцы прыпыніла дзейнасць выдавецтваў «Лімарыус» і «Кнігазбор». Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.

Падставай для прыпынення дзейнасці стала парушэнне «тэрмінаў звароту ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з апавяшчэннем аб змяненні звестак, якія падлягаюць уключэнню ў Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў».

Дзейнасць выдавецтваў прыпыняецца з 16 траўня.

Выдавецтва «Лімарыус» заснаваў Аляксандр Фядута, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ паводле абвінавачання ў змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (частка 1 артыкула 357 КК).

Выдавецтва «Кнігазбор» прыцягнула ўвагу сілавікоў летась. Дырэктара выдавецтва Генадзя Вінярскага дапытвалі ў «падатковых» пытаннях, рахункі блакавалі, але пазней крымінальная справа была закрытая.

Апошнія навіны