BE RU EN

У Расеі чарговы вайсковы камісарыят закідалі «кактэйлямі Молатава»

  • 13.05.2022, 12:55

Каля будынка адчуваецца моцны пах газы.

Невядомыя спрабавалі падпаліць будынак вайсковага камісарыяту ў цэнтры Омска ўночы 13 траўня, паведамляе om1.ru са спасылкай на некалькі крыніц.

У будынку разбілі два вакны. Каля яго адчуваецца моцны пах газы, на месцы працуюць крыміналісты. Магчыма, у будынак кінулі бутэлькі з запальнай сумессю. У паліцыі каментаваць інцыдэнт адмовіліся.

Уночы на 4 траўня невядомы кінуў два «кактэйлі Молатава» ў будынак вайсковага камісарыяту ў Ніжнявартаўску.

Пасля пачатку баявых дзеянняў ва Украіне аналагічныя выпадкі адбыліся таксама ў Балашысе, Яраслаўлі, Чарапаўцы.

Апошнія навіны