BE RU EN

Якім будзе надвор'е на выходных?

  • 13.05.2022, 23:15

Прагноз надвор'я па Беларусі на 14-16 траўня.

14 траўня надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць халодная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора. Воблачна з праясненнямі, паведамляе сайт pogoda.by.

Уначы па паўднёвай палове, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер заходні сярэдні, удзень парывісты, месцамі па захадзе моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +5..+11°С, максімальная ўдзень +12..+18°С, па поўдні Беларусі да +20°С. Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе слаба падаць.

15 траўня варункі надвор'я будзе вызначаць прахалодная няўстойлівая паветраная маса і франтальны падзел, які перамяшчаецца з Балтыйскага мора. Воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, удзень у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +4..+9°С, максімальная днём +13..+20°С.

16 траўня краіна апынецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, толькі ўдзень па поўначы будзе мець уплыў няўстойлівай паветранай масы. Пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні сярэдні, днём па поўначы парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +1..+7°С, на глебе ў асобных раёнах краіны чакаюцца замаразкі 0..-2°С; максімальная ўдзень +13..+19°С, па паўднёвым захадзе краіны да +21°С.

Апошнія навіны