BE RU EN

Самалёт «Белавія» зноў здзейсніў незапланаваную пасадку ў Самары

  • 11.05.2022, 14:19

Гэта другі выпадак за кароткі час.

Уначы 11 траўня самалёт Белавія злучэннем Мінск-Баку здзейсніў незапланаваную пасадку ў Самары праз дрэннае самаадчування пасажыра, паведамляе Telegram-канал Aviaincident.

Самалёт вылецеў з Менска 10 траўня а 23:30. Праз дзве гадзіны палёту экіпаж паведаміў аб дрэнным самаадчуванні пасажыра і а 2.08 11 траўня борт прызямліўся ў Самары.

Сігнал тэрміновасці экіпаж не абвяшчаў. Гэта дазваляе меркаваць, што сітуацыя на борце не была крытычнай.

У Баку самалёт прыбыў са спазненнем на 2 гадзіны 50 хвілін, піша zerkalo.io.

Нагадаем, гэта ўжо другі інцыдэнт з пасажырам на гэтым кірунку. 5 траўня рэйс Белавія «Баку-Менск» здзейсніў вымушаную пасадку ў Самары з-за таго, што 64-гадоваму мужчыну стала дрэнна ў палёце. Выратаваць яго не ўдалося.

Апошнія навіны