BE RU EN

Беларусы зноў пачалі масава байкатаваць тэхагляд

  • 11.05.2022, 9:58

Што адбываецца на СТА краіны?

На пачатку мінулага года аўтамабілісты паехалі на тэхагляд. Нагадаем, тады дзяржпадатак "адвязалі" ад яго. Потым МУС паведаміла, што з 1 сакавіка камеры пачалі выяўляць на дарогах аўто без тэхагляду, піша abw.by.

Але потым "Белтэхагляд" паведаміў, што з красавіка 2021 года "назіраецца негатыўная тэндэнцыя зніжэння колькасці транспарту, які прадстаўляецца для правядзення дзяржтэхагляду". Як высветлілася, у красавіку 2022 года сітуацыя яшчэ горшая: за месяц выдадзена 150 413 дазволаў на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху, што на 29,6% менш за паказчык за аналагічны перыяд 2021, калі былі выдадзеныя 213633 дазволы. Такім чынам, "Белтэхагляд" у гэтым красавіку выдаў на траціну дазволаў менш, чым год таму.

Агульная колькасць дазволаў, выдадзеных за студзень-красавік 2022 года – 530 023.

"Белтэхагляд" нагадаў аб штрафах. У адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 18.11 КоАП РБ кіраванне транспартным сродкам, у дачыненні да якога не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, калі ўласнікам (уладальнікам) такога транспартнага сродку з'яўляецца фізічная асоба, цягне штраф у суме да трох базавых адзінак.

Пункт 5 артыкула 18.14 КоАП РБ прадугледжвае штраф для індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычную асобу ў суме да дзясяці базавых адзінак за эксплуатацыю ў дарожным руху транспартнага сродку, у дачыненні да якога не выдадзены дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху.

Апошнія навіны