BE RU EN

Сталі вядомыя сапраўдныя прычыны масавых адставак губернатараў у РФ

  • 11.05.2022, 8:06

Інфармацыю ад крыніц апублікавала выданне Reuters.

У аўторак, 10 траўня, чатыры губернатары расейскіх рэгіёнаў падалі ў адстаўку. Прычынай масавых звальненняў называюць заходнія санкцыі. Мяркуецца, што новыя маладыя тэхнакраты змогуць перабудаваць эканоміку рэгіёнаў, якія найбольш пацярпелі ад уведзеных абмежаванняў.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Кіраўнікі Томскай, Саратаўскай, Кіраўскай абласцей, а таксама Марый Эл 10 траўня заявілі аб сваім сыходзе з пасады, а кіраўнік Разанскай вобласці падкрэсліў, што не будзе балатавацца на новы тэрмін. Выбары губернатараў ва ўсіх пяці рэгіёнах павінны адбыцца ў верасні.

Крыніцы паведамляюць, што Крэмль звальняе слабых губернатараў на фоне пагаршэння эканамічных перспектыў краіны, выкліканага заходнімі санкцыямі. Новым маладым губернатарам давядзецца рэструктураваць эканоміку, асабліва ў тых рэгіёнах, дзе заходні эканамічны ўплыў быў найбольш значным.

Апошнія навіны