BE RU EN

У Брагінскім раёне расстралялі двух рыбакоў

  • 10.05.2022, 14:29

Адзін забіты, другі - паранены.

Выданне са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што ўчора, 9 траўня, непадалёк ад вёскі Ніжніх Жараў Брагінскага раёна быў забіты рыбак, які плыў на чоўне па Дняпры. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта ветэрынарны лекар з Гомеля Сяргей Чамбровіч. Пра гэта выданню «Флагшток» паведамілі ягоныя знаёмыя.

Акрамя таго, адна з крыніц выданне паведамляе, што: «Былі расстраляныя два рыбакі на беларускім баку. Адзін загінуў, другі паранены, паспеў уцячы — схавацца, выклікаць дапамогу».

Адзначым, што ў пачатку траўня Брагінскі райвыканкам забараніў плаваць на чоўнах па рэках Днепр і Сож на тэрыторыі Брагінскага раёна, які мяжуе з Украінай. Аргументавалася гэта: «Забеспячэннем аховы жыцця і здароўя насельніцтва, законнасці і правапарадку на дзяржмяжы Беларусі і памежнай тэрыторыі».

Апошнія навіны