BE RU EN

Сіноптыкі зноў папярэджваюць аб прымаразках у Беларусі

  • 10.05.2022, 12:58

Якім будзе надвор'е?

Сіноптыкі зноў папярэджваюць аб прымаразках. Яны чакаюцца ўночы 11 траўня.

"У начныя гадзіны 11 траўня (серада) месцамі на ўсходзе краіны чакаюцца замаразкі 0… -2°С", — гаворыцца ў папярэджанні.

Заўтра ў краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Максімальная тэмпература паветра ўдзень +18…+23°С, па паўднёвым захадзе Беларусі да +25°С.

Апошнія навіны