BE RU EN

Унук Махамеда Алі эфектна накаўтаваў спаборніка ў першым раўндзе

  • 1.05.2022, 13:13

Відэафакт.

Ніко Алі Уолш, унук легенды сусветнага боксу Махамеда Алі, у рамках вечару боксу ў Лас-Вегасе атрымаў сваю пятую перамогу ў прафесійнай кар'еры.

Чарговым спаборнікам 21-гадовага прадстаўніка ЗША стаў ягоны суайчыннік Алехандра Ібара, аднак скласці канкурэнцыю ў рынгу той не змог.

Ужо ў першым раундзе Алі Уолш правёў удалую камбінацыю з двух удараў, пасля апошняга з якіх бой закончыўся. Ібара быў накаўтаваны.

Відэа было апублікаванае ў Twitter.

Для ўнука легенды сусветнага боксу гэта быў усяго пяты двубой на прафесійным рынгу і пятая перамога.

28-гадовы Ібара пацярпеў другую паразу ў кар'еры. У ягоным актыве таксама сем перамог.

Раней Алі Уолш накаўтаваў Джэрэмію Егера ўжо ў другім раундзе.

Апошнія навіны