BE RU EN

Чарговае ДТЗ з удзелам расейскай вайсковай тэхнікі на беларускіх дарогах

  • 5.04.2022, 18:40

Здарэнне адбылося ў Міханавічах.

У Міханавічах (аграгарадок у Менскім раёне) УАЗ Узброеных сіл РФ на расейскіх нумарах заехаў у цывільны Volkswagen сіняга колеру. Фота ДТЗ з'явілася ў адным з мясцовых чатаў, паведамляе «Белсат».

Відаць, што ў аўто прабітае правае пярэдняе крыло, дзверы і фара. Асобна варта адзначыць, мяркуючы па ўсім, здарэнне адбылося проста ля мясцовай ВЧ.

Апошнія навіны