BE RU EN

Алег Скрыпка прэзентаваў песню, прысвечаную ўкраінскім воінам

  • 5.04.2022, 17:08

Песня называецца «Героям слава».

Украінскі музыка Алег Скрыпка прадэманстраваў песню, прысвечаную ўкраінскім воінам, якія абараняюць нашу краіну падчас вайны, развязанай Расеяй. Песня атрымала назву «Героям слава», а яе мелодыя пачынаецца музыкай гімна Украіны.

Відэа ж на песню пачынаецца з гуку сірэн, якія знаёмыя ўжо кожнаму жыхару нашай краіны, а таксама напамінкі аб тым, што Расея пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну раніцай 24 лютага.

«Паважанае ўкраінскае воінства! Доблеснае Казацтва! Валанцёркі і валанцёры! Украінцы - украіначкі і ўсё прагрэсіўнае чалавецтва! Дзякуй вам! Вы знішчайце ворага ўсім фронтам! І набліжаеце час, калі свет ачысціцца ад гэтага фальшывага пратуберанца гісторыі», - напісаў музыка ў подпісе да відэа.

Апошнія навіны