BE RU EN

РІА «Новости» апублікавала артыкул «Што Расея павінна зрабіць з Украінай» з заклікамі да «дэўкраінізацыі» і знішчэння нацыянальнай свядомасці

  • 4.04.2022, 19:22

Той жа план дзейнічае і ў дачыненні да беларусаў.

На расейскім дзяржаўным сайце РІА «Новости» выйшаў артыкул з назвай «Што Расея павінна зрабіць з Украінай».

На гэта звярнуў увагу ў Фэйсбуку журналіст Дзяніс Казанскі, паведамляе Цензор.НЕТ.

Тут адкрыта бароніцца неабходнасць этнацыду. Гаворка ўжо не пра «дэнацыфікацыю», а пра «дэўкраінізацыю». Пра тое, што ўкраінцаў трэба прымусіць адмовіцца ад сваёй нацыянальнасці, мовы і культуры з дапамогай масавых рэпрэсій. Расейская дзяржава ўжо проста адкрыта перайшла да рыторыкі нацысцкіх злачынцаў. Цэлы народ аб'яўляецца няправільным, прапагандуецца неабходнасць знішчэння ўкраінцаў і ўкраінскай дзяржаўнасці.

І пасля такіх артыкулаў яны яшчэ спрабуюць апраўдацца за Бучу, сцвярджаюць, што не чынілі там вайсковых злачынстваў. Такім чынам, паглядзіце, яны на дзяржаўных сайтах абнародавалі заклікі да генацыду ўкраінцаў!

Апошнія навіны