BE RU EN

Wargaming сыходзіць з Беларусі

  • 4.04.2022, 14:39

Кампанія таксама пачала працэс закрыцця сваёй студыі ў Менску.

Кампанія Wargaming пастанавіла спыніць сваю дзейнасць на тэрыторыі Расеі і Беларусі, пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце распрацоўніка World of Tanks. З 31 сакавіка за гульнявы бізнэс кампаніі ў Беларусі і Расеі адказвае Lesta Studio, якая больш не афіляваная з Wargaming.

Адзначаецца, што Wargaming не атрымае прыбытак ад праведзенай трансфармацыі бізнэсу, а, наадварот, гэта прывядзе да значных страт.

Wargaming таксама пачала працэс закрыцця сваёй студыі ў Менску. У кампаніі адзначылі, што забяспечаць мясцовым супрацоўнікам «максімальна вялікую» выходную дапамогу.

Апошнія навіны