BE RU EN

Лукашэнка сам падпіша сабе смяротны прысуд

  • 28.04.2022, 14:42

Дыктатар з'яўляецца міжнародным тэрарыстам.

Тэкст законапраекта аб змяненні Крымінальнага кодэкса Беларусі ў частцы назначэння пакарання смерцю быў апублікаваны 28 красавіка на Нацыянальным прававым партале, паведамляе zerkalo.io.

У новай рэдакцыі гэты пункт будзе гучаць так:

«Смяротнае пакаранне за падрыхтоўку да злачынства і замах на злачынства не прызначаецца, за выключэннем замаху на ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных:

частка 2 артыкула 124 (акт тэрарызму ў дачыненні да прадстаўніка замежнай дзяржавы ці міжнароднай арганізацыі);

частка 3 артыкула 126 (акт міжнароднага тэрарызму);

частка 3 артыкула 289 (акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай, або з выкарыстаннем аб'ектаў выкарыстання атамнай энэргіі, або з выкарыстаннем радыеактыўных рэчываў або ядзерных матэрыялаў, моцнадзейных, таксічных хімічных або біялагічных рэчываў або спалучаныя з забойствам чалавека);

частка 2 артыкула 359 (забойства дзяржаўнага або грамадскага дзеяча, учыненае ў сувязі з яго дзяржаўнай або грамадскай дзейнасцю ў мэтах уздзеяння на прыняцце пастаноў органамі ўлады).

Акрамя гэтага ў цяперашняй рэдакцыі Кодэкса ўказана, што смяротнае пакаранне прызначаецца «за асабліва цяжкія злачынствы, звязаныя з наўмысным пазбаўленнем жыцця чалавека пры абцяжарваючых абставінах». Дэпутаты прапанавалі ўдакладніць гэты пункт, дадаўшы ў яго злачынствы, санкцыя якіх ужо прадугледжвае смяротнае пакаранне ў адпаведнасці з дзейным КК: ч.2 арт.124, ч.3 арт.126, ч.3 арт.289 і ч.2 арт.359.

27 красавіка «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу» прынялі законапраект аб зменах у Крымінальны кодэкс у двух чытаннях.

Цяпер дакумент павінны адобрыць у «савеце рэспублікі», потым яго павінен падпісаць Аляксандр Лукашэнка. Калі гэта адбудзецца, змены ў Крымінальны кодэкс набудуць моц праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання паправак.

Апошнія навіны